Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (І. І. Бандарэнка)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкіпартызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада «Смерць фашызму» (арганізаваны ў кастрычніку 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Жлобінскага, Рэчыцкага, Стрэшынскага, Парыцкага, Васілевіцкага раёнаў. 21 лістапада 1943 года брыгада (938 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі
Гады існавання 1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Гомельскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 938 партызан (21.11.1943)
Дыслакацыя Жлобінскі, Рэчыцкі, Стрэшынскі, Парыцкі, Васілевіцкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Іван Іванавіч Бандарэнка
  • партызанскі атрад «Смерць фашызму»;
  • партызанскі атрад імя Г. К. Жукава;
  • партызанскі атрад імя М. І. Калініна.

Камандаванне

правіць

Камандзір

правіць

Камісар

правіць
  • Яўген Рыгоравіч Садавой

Начальнік штаба

правіць
  • Канстанцін Васілевіч Ніжнікаў

Гісторыя

правіць

Партызаны ў снежні 1942 года, студзені — красавіку, чэрвені, кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў, у разгроме нямецкіх апорных пунктаў у вёсках Мормаль, Таўстыкі, гарадскім пасёлку Стрэшын Стрэшынскага, вёсцы Радуша Жлобінскага раёнаў, у баях каля вёскі Лубенікі, пасёлка Майскі Брагінскага, вёскі Пружынішчы Парыцкага, вёскі Новыя Маркавічы Стрэшынскага раёнаў. У жніўні 1943 года падарвалі каля 200 рэек. У лістападзе 1943 пры падыходзе часцей Чырвонай Арміі разам з брыгадай «Жалязняк» і 108-м партызанскім атрадам імя Р. І. Катоўскага перарэзалі дарогу ГорвальШацілкі, вялі засадныя баі, у вёсцы Горваль захапілі больш за 100 аўтамашын (Горвальская аперацыя).

Памяць

правіць

У 1975 годзе каля вёскі Антонаўка Жлобінскага раёна ў гонар партызанскага атрада «Смерць фашызму» быў пастаўлены абеліск.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць