Стрэшын

гарадскі пасёлак у Беларусі

Стрэ́шын[2] — гарадскі пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на правым беразе Дняпра. Злучаны аўтадарогамі з Жлобінам, Рэчыцай, Светлагорскам. У 21 км ад Жлобіна, 105 км ад Гомеля. Насельніцтва 930 чал. (2022).

Стрэшын
Strešyn. Стрэшын (4.07.2009).jpg
Свята-Пакроўская царква
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
2334
Паштовы індэкс
247223
Аўтамабільны код
3
СААТА
3218860906
Стрэшын на карце Беларусі ±
Стрэшын (Беларусь)
Стрэшын
Стрэшын (Гомельская вобласць)
Стрэшын

ГісторыяПравіць

Упершыню згадваецца ў «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (кан. 14 ст.). У 1399 годзе падараны Вялікім князем літоўскім Вітаўтам Віленскаму капітулу. У 16—17 стст. неаднаразова разбураны. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Рагачоўскага павета, мястэчка, уладанне графа Остэрмана. У 1924—1927 і 1939—1955 гг. цэнтр Стрэшынскага раёна, у 1927—1939 і з 1956 г. у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, з 1938 года гарадскі пасёлак.

НасельніцтваПравіць

Год Колькасць
2004 1 300
2009 1 263
Год Колькасць
2016 1 226 [3]
2017 1 213 [4]
Год Колькасць
2019 964
2020 1 000 [5]
Год Колькасць
2021 937 [6]
2022 930 [1]

ЭканомікаПравіць

Цагельня, лясніцтва.

СлавутасціПравіць

На ўскраіне вёскі гарадзішча 12 ст.

Вядомыя ўраджэнцыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  4. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  5. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  6. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 218. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

СпасылкіПравіць