Карпавіцкі сельсавет (Вілейскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Маладзечанскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Карпавіцкі сельсавет (Ільянскі раён))
Карпаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Карпавічы.
Карпавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Вілейскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Карпавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 6 верасня 1957 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. У сельсавет уваходзілі 32 населеныя пункты, у якіх было 2208 жыхароў[1]. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 24 ліпеня 1957 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Хаценчыцкага сельсавета[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Карпавічы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.