Карпавічы (Вілейскі раён)

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Карпаві́чы[1] (трансліт.: Karpavičy, руск.: Карповичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Вёска
Карпавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222456
Аўтамабільны код
5
Карпавічы на карце Беларусі ±
Карпавічы (Вілейскі раён) (Беларусь)
Карпавічы (Вілейскі раён)
Карпавічы (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Карпавічы (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 60 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 100 км ад Мінска.

Гісторыя правіць

У пісьмовых крыніцах вядома з XV стагоддзя. У 1480—1490-я гады вотчына Я. Мілошавіча, баярына каралеўскага, які прадаў яе В. Івашкавічу. У 1536 годзе ўласнасць баярына Вітохны, потым ваяводы віленскага А. Гаштольда.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Л. Багдановіча. У 1842 годзе ў маёнтку Забор’е Д. Козела. У 1873 годзе вёска, цэнтр сельскай грамады ў Хаценчыцкай воласці, уласнасць Грыгаровіча, 86 рэвізскіх душ. У сельскай грамадзе лічыліся 370 сялян-уласнікаў, 1 аднадворац. У 1897 годзе вёска і сядзіба ў Хаценчыцкай воласці. У 1908 годзе 336 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, вёска ў складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Карпавіцкага сельсавета. У 1940 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоная Беларусь», у якім аб’ядналіся 24 гаспадаркі.

У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 7 вяскоўцаў. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў барацьбе супраць акупантаў, у 1975 годзе ў вёсцы пастаўлены помнік.

З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей, з 6 верасня 1957 года ў Хаценчыцкім сельсавеце[3]. Была цэнтрам саўгаса «Карпавічы», працавалі сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, ФАП, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 2 магазіны.

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 109 жыхароў, 17 двароў.
  • 1866 год — 166 жыхароў, 14 двароў[4]
  • 1897 год — 245 жыхароў.
  • 1908 год — 238 жыхароў, 32 двары.
  • 1921 год — 261 жыхар, 45 двароў[5].
  • 1931 год — 308 жыхароў, 57 двароў[6].
  • 1940 год — 340 жыхароў, 64 двары.
  • 1960 год — 239 жыхароў.
  • 1971 год — 326 жыхароў, 97 двароў.
  • 2008 год — 317 жыхароў, 124 гаспадаркі.

Інфраструктура правіць

У 2009 годзе дзейнічалі дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, ФАП, аддзяленне сувязі, магазін.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  4. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_III/880
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57

Літаратура правіць

Спасылкі правіць