Мікалай Іванавіч Бохан

Мікалай Іванавіч Бохан (25 снежня 1932, в. Карпавічы, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 17 чэрвеня 2017) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматызацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1963), прафесар (1985).

Мікалай Іванавіч Бохан
Дата нараджэння 25 снежня 1932(1932-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 2017(2017-06-17) (84 гады)
Месца пахавання
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1957).

Працаваў на Заходняй машынавыпрабавальнай станцыі (навуковы супрацоўнік), АН БССР (лабараторыя сельскагаспадарчага прымянення торфу, канструктар), Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (з 1967, інжынерна-тэхналагічны факультэт, кафедра тэхналогіі і тэхнічнага забеспячэння працэсаў перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, прафесар, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1975—1978, 1999—2003 — загадчык кафедры, 1978—1988 — прарэктар па навуковай рабоце).

Памёр 17 чэрвеня 2017 года, пахаваны на радзіме.

Навуковыя інтарэсы: механізацыя і аўтаматызацыя працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці; сродкі аўтаматызацыі рамонту і аднаўлення сельскагаспадарчай тэхнікі; нетрадыцыйная энергетыка; аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Узнагароды правіць

Знакі «Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі», «Вынаходнік СССР», медалі ВДНГ СССР і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Исследование резания торфа дисковыми фрезами и автоматического регулирования глубины фрезерования : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Н. И. Бохан. — Минск, 1963.


Бібліяграфія правіць

  • Бохан Мікалай Іванавіч / А. В. Нікіфараў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 354.
  • Бохан Мікалай Іванавіч // Памяць : Вілейскі раён. — Мінск, 2003. — С. 568—569.
  • Бохан Николай Иванович // На очередном рубеже : БГАТУ в биографиях работников и выпускников : к 55-летию университета : в 2 кн. ― Минск, 2009. — Кн 2. — С. 68.