Карчма (Мікалаеўшчына)

Мікала́еўская карчма́ — колішняя карчма ў Мікалаеўшчыне Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, у якой у 19081910 гадах жыла сям’я беларускага паэта Якуба Коласа.

Карчма
Карчма ў мястэчку Мікалаеўшчына
Літаграфія Міколы Купавы
Літаграфія Міколы Купавы
Краіна
Вёска Мікалаеўшчына
Тып будынка карчма
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Першае згадванне 1596 г.
Дата пабудовы 1881 год

Карчма ў Мікалаеўшчыне ўпамінаецца яшчэ ў 1596 годзе, але яна неаднаразова знішчалася. Апошні будынак карчмы быў пабудаваны ў 1881 годзе на беразе Нёмана, пры дарозе на Новы Свержань. Акрамя будынку шынка, у яе склад уваходзілі вазоўня, прыбудаваная да карчмы і абора. Поўнае апісанне пабудоў знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Беларусі.

Пасля пераезду са Стаўбцоўскай лясной каморы ў Цёмных Лядах Міцкевічы выкупілі будынак колішняй карчмы ў Мікалаеўшчыне. Некаторы час у ім жыў і сам Кастусь, але вясной 1908 года ён з'ехаў у Мінск для адбывання пакарання за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе.

У 1910 годзе ў Мікалаеўшчыне адбыўся пажар, падчас якога згарэла карчма. Аднаўляць яе не сталі і Міцкевічы пераехалі з вёскі ў Смольню.

" Крайнім будынкам ад Нёмана супраць броду была старая карчма на высозным падмурку. Калісь гэта быў вір сялянскага жыцця, і не адна мікуціцкая[1] душа захлынулася ў ім. З таго часу, як увялі манапольку, карчма заняпала, а потым згарэла. Але па старой прывычцы збіраўся тут народ, як на старадаўняе веча, дзе вырашаліся сялянскія справы і разважалі аб розных пытаннях мікуціцкага побыту.
Якуб Колас «На ростанях» (1921—1955)[2]
"

У адрозненне ад іншых сядзіб Коласа, такіх як Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня, карчма ў Мікалаеўшчыне не была адноўлена, хаця такія варыянты разглядаліся[3].

Зноскі