Карыес (лац.: Caries dentium) — хвароба зубоў з разбурэннем цвёрдых тканак зуба і ўтварэннем у ім поласцей.

Карыес зубоў
Toothdecay.png
Зуб, паражоны карыесам
МКХ-10 K02.02.
МКБ-10-КМ K02, K02.6 і K02.9
МКХ-9 521.0521.0
МКБ-9-КМ 521.0[1][2], 521.07[1][2], 521.00[1][2] і 521.06[2]
DiseasesDB 29357
MedlinePlus 001055
MeSH D003731
Commons-logo.svg Карыес зубоў на Вікісховішчы

Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на яго хварэюць 93 адсоткі насельніцтва Зямлі. Большасць дактароў схіляюцца да думкі, што асноўнай прычынай развіцця карыесу з’яўляецца зубны налёт (зубны камень), у ім назапашваюцца мікробы, якія сілкуюцца цукрам і прадукуюць кіслату, якая разбурае эмаль зуба[3].

Гэта складаны паталагічны працэс, які развіваецца і цячэ марудна, ён узнікае ў выніку дзеяння неспрыяльных вонкавых/унутраных і агульных/мясцовых фактараў, характарызуецца ў пачатковай стадыі свайго развіцця кропкавай дэмінералізацыяй неарганічнай часткі эмалі, разбурэннем яе арганічнага матрыкса, што сканчаецца, як правіла, дэструкцыяй цвёрдых тканак зуба з утварэннем поласці/дэфекту ў эмалі, дэнціне, а пры адсутнасці лячэння выклікае ўзнікненне запаленчых ускладненняў з боку пульпы і перыядонту.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Самая распаўсюджаная хвароба на Зямлі

ЛітаратураПравіць