Зубны камень — мінералізаваныя адклады на паверхні зубоў з арганічнай асновы і солей (пераважна фосфарнакіслага кальцыю). Найчасцей бывае на шыйках зубоў, можа пакрываць значную частку каронкі і кораня; адкладваецца і на зубных пратэзах. Колер зубнога каменю ад светла-жоўтага да чорнага ў залежнасці ад ежы і курэння. Афарбоўка бывае і пры распадзе форменных элекментаў крыві ў шчыліне дзясны. Шчыліна паступова павялічваецца; утвараецца кішэня дзясны. Зубны камень — адзін з фактараў развіцця хвароб парадонту.

Зубны камень

ЛітаратураПравіць