Карэта — чатырохколы закрыты конны экіпаж на рысорах. На Беларусі была пашырана ў XVII — пачатку XX стагоддзяў (у дакументах эпізадычна ўпамінаецца з XVI стагоддзя). Спачатку бытавала пры дварах магнатаў. Мела раскошны і мудрагелісты аформлены паўзакрыты кузаў, падвешаны над колавай асновай на раменных пасах, завешаны з бакоў парцьерамі. У канцы XVIII стагоддзя ўдасканалена, стала больш зграбнай і лёгкай на хаду. Кузаў закрыты, больш просты і кампактны, з дзверцамі і зашклёнымі акенцамі на жалезных рысорах, знутры абабіты скурай і тканінамі; пляцоўка для вазніцы (козлы) адчлянялася ад кузава і ўзвышалася над пярэднім ходам. У дэкоры карэт адлюстроўваліся агульнаеўрапейскія мастацкія стылі — барока, класіцызм, ампір. Карэты фарбавалі ў цёмны, радзей папялісты, жоўты, белы колер, пакрывалі лакам, распісвалі, аздаблялі разьбой. Знешні выгляд у многім адлюстроўваў сацыяльнае і маёмаснае становішча іх уладальніка. Карэту везлі 2 — 6 коней, запрэжаных папарна цугам.

Карэта

Літаратура правіць

Спасылкі правіць