Касцяныя пласціны з Мсціслава

Касцяныя пласціны з Мсціслава — касцяныя пласціны для калчана, знойдзеныя ў Мсціславе.

Апісанне правіць

Касцяныя пласціны ўпрыгожаны дасканала выкананай пляцёнкай і іншым дэкорам геаметрычнага характару, зробленым у нізкім рэльефе. Такі дэкор мог быць выкананы толькі майстрам высокай кваліфікацыі. Гэта больш працаёмкая тэхніка, чым гравіраванне. Акрамя ўжо згаданай пляцёнкі на адной з пласцін выгравіравана нейкая двухгаловая пачвара — характэрны ўзор тэраталагічнага («звярынага») стылю, які атрымаў пашырэнне ў XIXIII стст. у дэкоры прадметаў побыту пануючых класаў. Адлюстраванне розных пачвар, жывёл і птушак з'яўлялася асаблівай адзінкай храбрасці, моцы і сілы ўладальніка, таму і атрымала такое распаўсюджанне.

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
  • Міралюбаў Б. В. Пінская віслая пячатка. - Помнікі гіст. і культ. Беларусі, 1975, №4.