Касцёл Маці Божай Анёльскай (Падвялікае)
Касцёл Маці Божай Анёльскай — рымска-каталіцкі дрэўляны храм у вёсцы Падвялікае Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Славутасць | |
Касцёл Маці Божай Анёльскай | |
---|---|
![]() | |
53°18′00″ пн. ш. 25°09′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Будаўніцтва | 1990—1991 гады |
ГісторыяПравіць
Парафія створана ў 1990 годзе, касцёл быў пабудаваны i асвечаны ў 1991 годзе.
АрхітэктураПравіць
Развітую падоўжную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю храма фарміруюць прамавугольныя ў плане зрубы папярочнага трансепта, працяглага нефа, крылаў трансепта і апсіды. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзены двух’ярусны васьмігранны шатровы барабан. Шатровай сігнатуркай завершана сяродкрыжжа двухсхільных дахаў. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі.
ЛітаратураПравіць
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін
СпасылкіПравіць
- Касцёл Маці Божай Анёльскай (Падвялікае) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Маці Божай Анёльскай (Падвялікае) на сайце Catholic.by (бел.)