Касцёл Маці Божай Міласэрнасці (Беразіно)
Касцёл Спаслання Святога Духа — мураваны касцёл у горадзе Беразіно (Мінская вобласць). Знаходзіцца на вуліцы Красіна.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Маці Божай Міласэрнасці | |
---|---|
53°50′17″ пн. ш. 28°59′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Беразіно |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Дэканат | Барысаўскі |
Дата заснавання | 2018 |
Будаўніцтва | 2018—2020 гады |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПарафія існуе з 1641 года. Першы касцёл быў збудаваны ў 1644 годзе і ў 1844 годзе рэканструяваны. Касцёл згарэў падчас пажару ў 1914 годзе.
Сучасная парафія адрадзілася ў 1993 годзе дзякуючы кс. Юзафу Пятушку. Ён пачаў праводзіць набажэнствы ў будынку па вул. Піянерскай 25, які быў набыты на ахвяраванні вернікаў. У 1997 годзе была асвячона часовая капліца.
Калі будынак капліцы ўжо не змяшчаў усіх жадаючых прысутнічаць на набажэнствах, парафіяльны кс. Андрэй Фёдараў звярнуўся да мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча за згодай будаваць новы касцёл у Беразіно, і пасля нарады біскупаў Беларусі была атрымана згода на будаўніцтва новага храма.
Біскупам Юрыем Касабуцкім 5 красавіка 2016 года быў асвечаны крыж на будаўнічай пляцоўцы. Будаўніцтва новага касцёла распачалося ў 2018 годзе. У 2019 годзе быў зроблены падмурак, а ў 2020 годзе сцены і дах. У сакавіку 2020 года была скончана вежа і ўсталяваны крыж[1].
Пробашчы
правіць- Юзаф Пятушка
- Сяргей Бараўнёў
- Алег Мурзіч
- Андрэй Фёдараў