Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Лебедзева)
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Лебедзева Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на цэнтральнай плошчы вёскі па вуліцы Савецкай, 40.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса | |
---|---|
![]() | |
54°18′48″ пн. ш. 26°42′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Лебедзева |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Дэканат | Маладзечанскі дэканат |
Будаўніцтва | 2010 |
Гісторыя
правіцьПершы касцёл у паселішчы быў збудаваны ў 1476 годзе. У 1847 годзе быў збудаваны новы драўляны касцёл.
Ля вытокаў адраджэння рэлігійнага жыцця мясцовай парафіі, пасля атрымання Беларуссю незалежнасці ў 1991 годзе, стаяў ксёндз Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі[1]. У 2008 годзе быў пабудаваны новы мураваны касцёл на месцы колішняга драўлянага[2]. Касцёл быў асвячоны 18 верасня 2010 года архібіскупам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам. Побач з касцёлам перад асвячэннем быў усталяваны дубовы крыж[3].
Пробашчы
правіцьУ парафіі калісьці служыў вядомы ксёндз Міхал Сапоцька[4].
- Андрэй Сцяцкевіч
- Уладзімір Русак
Зноскі
Спасылкі
правіць- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Лебедзева) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Лебедзева) на сайце Глобус Беларусі (руск.)