Касцёл Перамянення Гасподняга (Селіванаўцы)

Касцёл Перамянення Гасподняга — рымска-каталіцкі храм, размешчаны на цэнтральнай вуліцы в. Селіванаўцы (Гродзенскі раён). Дзейнічае. Помнік архітэктуры неакласіцызму.

Касцёл
Касцёл Перамянення Гасподняга
Касцёл Перамянення Гасподняга
53°49′06″ пн. ш. 23°46′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Селіванаўцы
Канфесія Каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Благачынне Сапоцкінскі дэканат
Тып будынка Цагляны
Архітэктурны стыль Неакласіцызм
Дата заснавання 1899
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000213шыфр 413В000213
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў 1899 годзе з бутавага каменю і цэглы.

Архітэктура правіць

Прамавугольны ў плане храм накрыты двухсхільным дахам, над алтарнай часткай — вальмавым. Франтон паўночнага галоўнага фасада ўсечаны, над ім — драўляная званіца з чатырохсхільным шатром. Фасады рытмічна расчлянёны нішамі і арачнымі аконнымі праёмамі, дэкары-раваны вуглавым рустам, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Гладка атынкаваныя белыя дэталі дэкору кантрастуюць з паліхромнай, фактурна насычанай бутавай муроўкай. Галоўны фасад упрыгожаны дзвюма прызначанымі пад скульптуру паўцыркульнымі нішамі і круглымі люкарнамі над імі.

У інтэр’еры 4 круглыя калоны дзеляць прастору на 3 нефы, перакрытыя плоскай столлю. Трохарачныя хоры агароджаны драўлянай балюстрадай.

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Спасылкі правіць