Касцёл Святога Ігнацыя Лаёлы (Віцебск)
Касцёл Святога Ігнацыя Лаёлы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Віцебску. Касцёл названы ў гонар святога Ігнацыя Лаёлы — заснавальніка ордэна айцоў-езуітаў. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Генерала Іваноўскага і Баграмяна.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Ігнацыя Лаёлы | |
---|---|
55°09′52″ пн. ш. 30°16′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Віцебск |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Дэканат | Віцебскі дэканат |
Будаўніцтва | 2020 |
Сайт | jezuity.by |
Гісторыя
правіцьПарафія існуе з 2008 года, з 2015 года знаходзілася ў арандаваным памяшканні.
У Пальмавую нядзелю, 5 красавіка 2020 года, біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію Святога Уладзіслава ў мікрараёне Білева ў Віцебску і асвяціў падмуркі касцёла Святога Ігнацыя Лаёлы.
У ноч перад афіцыйным днём завяршэння будаўнічых работ з 29 на 30 ліпеня 2021 года адбыўся факт крадзяжу на будоўлі касцёла[1].
9 ліпеня 2022 года біскуп Буткевіч здзейсніць пасвячэнне касцёла[2].
Архітэктура
правіцьАрхітэктурныя формы касцёла маюць сучасны стыль, што гарманічна ўпісвацца ў навакольнае асяроддзе мікрараёна-навабуда.
Малітоўная частка плошчай 274 квадратныя метры разлічана на 230 чалавек, адміністратыўны блок прадугледжвае размяшчэнне класаў і залаў для заняткаў. Памеры ўсяго аб’екта — 40,6 на 22,25 метраў.
Пробашчы парафіі
правіць- кс. Андрэй Кулік
- кс. Адам Дынак
- кс. Віктар Місевіч
- а. Віктар Жук