Касцёл Святога Варфаламея (Вільнюс)

Касцёл Святога Варфаламея (літ.: Švento apaštalo Baltramiejaus bažnyčia) у Вільнюсе — рымска-каталіцкі касцёл у імя апостала Варфаламея ў Зарэччы; пабудаваны ў XVII стагоддзі, перабудаваны ў 1824 годзе.

каталіцкі храм
Касцёл Святога Варфаламея
Švento Baltramiejaus bažnyčia
Касцёл Святога Варфаламея (галоўны фасад)
Касцёл Святога Варфаламея (галоўны фасад)
54°40′49,32″ пн. ш. 25°17′51,43″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Вільнюс
Канфесія Каталіцызм
Епархія Вільнюская
Благачынне Вільнюскі дэканат I
Тып будынка касцёл
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Марцін Кнакфус
Будаўніцтва 1644
Дата скасавання 1794
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Службы па нядзелях на беларускай мове

Адрас: вуліца Ужупё, 17a (Užupio g. 17a).

Гісторыя правіць

 
Вароты касцёла

У Зарэччы з 1644 года існаваў манастыр рэгулярных канонікаў пакаяння (Ordo Canonicorum Regularium Mendicantium Sanctae Mariae de Metro de Poenitentia), у Польшчы вядомых пад назвай маркі (бо з 1257 года іх першапачатковай манастыром быў касцёл Святога Марка ў Кракаве), а ў Літве іх называлі белымі аўгусцінцамі, бо яны прытрымліваліся манаскага статута Аўгусціна Блажэннага і насілі вопратку белага колеру.

Пры нашэсці войскаў Аляксея Міхайлавіча ў 1655 годзе драўляныя пабудовы кляштара і храма былі спалены. У 1664 Ян Райскі узвёў каменную капліцу. У 1778 годзе яна была перабудавана па праекце Марціна Кнакфуса ў стылі класіцызму. Падчас паўстання 1794 года будынак пацярпеў і намаганнямі айца Аўгусціна Стадольніка быў адбудаваны ў 1823—1824 гадах па праекце Караля Падчашынскага, па вызначэнні Юльюша Клоса, у духу «даволі наіўнага класіцызму», а на думку Владаса Дрэмы — у эклектычным стылі. У 1881 годзе была пабудавана званіца. У такім выглядзе касцёл захаваўся да нашых дзён.

Пры касцёле быў утвораны прыход, пры ім на сродкі манахаў змяшчалася прыходская школа. У 1779 годзе ў сувязі з скасаваннем ордэна езуітаў у вядзенне манастыра белых аўгусцінаў быў перададзены касцёл Святога Казіміра (да 1814).

Агульны выгляд правіць

Пасля паўстання 1831 года ў Літве былі зачыненыя абіцелі белых аўгусцінаў у мястэчку Южынтай (цяпер Ракішкскі раён) і ў Відэнішках пад Малятамі. Кіраўніцтва ордэна перабралася ў манастыр у Зарэччы. Аднак у 1845 годзе і гэты манастыр расійскімі ўладамі быў зачынены. Манахі былі размеркаваны па манастырах іншых ордэнаў. Апошнім парафіяльным святаром з ліку канонікаў пакаяння быў Балтрамей Паплаўскі (Baltramiejus Paplauskis). Пасля яго смерці касцёл перайшоў у вядзенне бернардынцаў з размешчанага непадалёк бернардынскага манастыра.

Пасля паўстання 1863 года ў 1864 годзе быў скасаваны і бернардынскі кляштар. Будынкі былога кляштара белых аўгусцінаў і сад былі перададзеныя ва ўласнасць прыходу Судзярвэ; касцёл быў зачынены, але дазвалялася служыць імшы прышлым сьвятарам. У 1878 годзе сюды з касцёла Святых Янаў быў перанесены абраз Дзевы Марыі з былых Трокскіх варот, які апекаваў цэхам ганчароў. На сродкі гэтага цэха і была пабудавана вежа ў 1882 годзе. З 1883 года ў храме аднавіліся рэгулярныя службы.

Перад Другой сусветнай вайной у Вільні пасяліліся манахі рэдэмптарысты і часова карысталіся касцёлам Святога Варфаламея для сваіх малебнаў. У 1949 годзе савецкімі ўладамі храм быў зачынены, а яго тры драўляныя барочныя алтары былі перамешчаныя ў касцёл Святога Міхаіла Архангела ў Няменчыне; лёс двух іншых невядомы. У касцёле былі ўладкованыя майстэрні скульптараў.

У 1997 годзе касцёл быў перададзены віленскай суполцы беларусаў-каталікоў.

У 2016 годзе імшы ў касцёле пачалі адпраўляць выключна на беларускай мове.

Літаратура правіць

  • Wilno. Przewodnik krajoznawczy Juliusza Kłosa, Prof. Uniwersytetu St. Batorego. Wydanie trzecie poprawione po zgonie autora. Wilno, 1937. S. 250. (польск.)
  • Adomas Honoris Kirkoras. Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes. Vertė Kazys Uscila. Vilnius: Mintis, 1991. P. 96. (літ.)

Спасылкі правіць