Касцёл Святога Духа (Мінск)
Касцёл Святога Духа — мураваны рымска-каталіцкі касцёл, які знаходзіцца ў мікрараёне Чыжоўка на праезде Галадзеда, 15В.
Славутасць | |
Касцёл Святога Духа | |
---|---|
53°50′13″ пн. ш. 27°36′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Будаўніцтва | 2012—2021 гады |
Гісторыя
правіцьПарафія існуе з 2005 года.
19 мая 2012 года адбылося благаслаўленне зямлі пад будову і вуглавога каменя.
26 верасня 2014 года на вежы касцёла быў усталяваны крыж[1].
9 студзеня 2021 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў урачыстае пасвячэнне касцёла. У літургіі прынялі ўдзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, ксяндзы прэлаты і канонікі, іншыя запрошаныя святары і кансэкраваныя асобы.[2].