Касцёл Святога Казіміра (Першамайскі)

Касцёл Святога Казіміра — мураваны каталіцкі храм у пасёлку Першамайскі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Казіміра
53°53′42,70″ пн. ш. 25°24′32,80″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Пасёлак Першамайскі
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Лідскі дэканат 
Першае згадванне 2002
Будаўніцтва 20022004 гады

ГісторыяПравіць

Мясцовая парафія заснавана 20 верасня 2001 года. Касцёл пачаў будавацца ў красавіку 2002 года. 4 сакавіка 2004 года касцёл быў асвечаны пад тытулам св. Казіміра. Праект святыні быў распрацаваны ў арцыбіскупскім праектна-будаўнічым бюро ў Баранавічах, а рэалізаваны з дапамогай нямецкага каталіцкага фонду «Рэнавабіс».

АрхітэктураПравіць

Касцёл — гэта аднавежавы цагляны і атынкаваны храм, пабудаваны ў сучаснай трактоўцы неаготыкі. Святыня прамавугольная ў плане, безапсідная, прэсбітэрый фланкаваны дзвюма фігурнымі ў плане сакрыстыямі, злучанымі па-за алтаром праз катэхетычны клас. Аб’ём перакрыты адзіным двухсхільным металачарапічным дахам з вальмам над алтарнай часткай. Галоўны ўваход пазначаны чацверыковай вежай-званіцай пад двухсхільным дахам.

Залавы інтэр’ер перакрыты плоскай столлю, на алтарнай сцяне над табернаклем змешчаны тытульны абраз св. Казіміра ў атачэнні абразоў Найсвяцейшага Сэрца Марыі Панны (злева) і Божай Міласэрнасці (справа)[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць