Касцёл Святой Кацярыны (Заграб)

Касцёл Святой Кацярыны (харв.: Crkva sv. Katarine u Zagrebu) — касцёл у Заграбе, Харватыя, кафедра Заграбскай архіепархіі. Помнік архітэктуры барока, лічыцца адным з найпрыгажэйшых храмаў Заграба. Асвечаны ў гонар Святой Кацярыны.

касцёл
Касцёл Святой Кацярыны
харв.: Crkva sv. Katarine
45°49′09″ пн. ш. 15°58′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Харватыя
Месцазнаходжанне Заграб
Канфесія каталіцтва
Епархія Заграбская архідыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання 1632
Будаўніцтва 16201632 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчаны ў цэнтры горада — у Верхнім горадзе, на плошчы Святой Кацярыны.

Гісторыя правіць

На месцы сучаснага касцёла Святой Кацярыны з XIV стагоддзя існаваў дамініканскі касцёл, які падчас турэцкага ўварвання выкарыстоўваўся ў якасці ваеннага складу[1].

У першай палове XVII стагоддзя быў перададзены езуітам. Паколькі касцёл быў у занядбаным стане, езуіты пабудавалі на яго месцы ў 1620—1632 гадах новы. Касцёл цалкам згараў пры пажарах у 1645 і 1674 гадоў, але дзякуючы харвацкім магнатам, быў адбудаваны наноў.

Пасля забароны езуітаў (1773) касцёл Св. Кацярыны быў перададзены ў 1783 годзе ў склад парафіі Святога Марка, а з 1874 года стаў кафедрай. У XIX—XX стагоддзях неаднаразова рэканструяваўся.

Апісанне правіць

Касцёл — аднанефнае збудаванне з шасцю бакавымі капліцамі і апсідай. У капліцах размешчаны пяць драўляных алтароў (XVII стагоддзе) і адзін мармуровы (1729 год). Інтэр’еры ўпрыгожаны карцінамі Бернарда Бобіча і Антоніа Куадрыа. Скляпенні нефу са сцэнамі з жыцця Святой Кацярыны належаць аўтарству Джуліа Куальі, а алтар Святога Ігната — Франчэска Роба.

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць