Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Узда, 1798)

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — колішні каталіцкі храм у г. Узда Мінскай вобласці. Знаходзіцца на Чырвонай плошчы, у паўднёвай частцы горада.

Каталіцкі храм
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Узда. Былы касцёл (03).jpg
53°27′26,30″ пн. ш. 27°13′00,90″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Будаўніцтва 1798
Стан Перабудаваны, выкарыстоўваецца як клуб
Лагатып Вікісховішча Касцёл Узвышэння Святога Крыжа на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Пабудаваны ў 1798 годзе з дрэва генералам Казімірам Завішам, уладальнікам мястэчка.

У школе пры касцёле вучыўся беларускі паэт Томаш Зан, блізкі сябар Адама Міцкевіча. У касцёле хрысцілі Ануфрыя Луцэвіча, дзеда Янкі Купалы, а потым, у 1843 годзе, яго бацьку Дамініка Луцэвіча.

У 1930-я гады касцёл забраны пад клуб, з канца 1950-х гадоў будынак выкарыстоўваўся як раённы цэнтр культуры.

У пачатку 2000 годзе за касцёлам быў пабудаваны новы касцёл Узвышэння Святога Крыжа[1].

У 2019 годзе на таргах будынак быў прададзены мясцоваму жыхару за 27 тысяч беларускіх рублёў. Цягам двух бліжэйшых гадоў новы ўладальнік мусіць правесці рэканструкцыю касцёла з захаваннем знешняга аблічча і гісторыка-стылістычных асаблівасцяў будынка[2].

АрхітэктураПравіць

Двухпавярховы помнік архітэктурнага класіцызму. У пачатку XX стагоддзя прыбудавана мураваная апсіда ў неагатычным стылі. Храм акружаны мураванай агароджай з брамай.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
  • Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000.
  • Туристская энциклопедия Беларуси. — Минск, 2007.

СпасылкіПравіць