Касцёл благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча (Ветрына)

Касцёл благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча — мураваны каталіцкі храм у г.п. Ветрына Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча
55°24′36″ пн. ш. 28°28′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

Парафія пад тытулам бл. Юрыя Матулевіча зарэгістравана 21 чэрвеня 2001 г. Адчынены ў 2001—2004 гг. у рэканструяваным гаспадарчым мураваным будынку. 11 ліпеня 2004 г. святыню ўрачыста кансэкраваў біскуп Збігнеў Кернікоўскі з Седліцаў.

Архітэктура правіць

Вырашаны шырокім прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Да фасада далучаны прамавугольны 2-ярусны прытвор пад 2-схільным пакрыццём, завершаным скульптурай Мадонны. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Побач з храмам створаны бутавы грот-горка са скульптурай Маці Божай на вяршыні[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Капліца благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — С. 58.
  • Малашэня, Л. Адкрыўся новы касцёл / Л. Малашэня // Народнае слова. — 2004. — 15 ліп. — С. 2.


Спасылкі правіць