Касцёл і кляштар езуітаў (Ілукстэ)
Ілукстэ
Касцёл і кляштар езуітаў — каталіцкі культавы комплекс у горадзе Ілукстэ, Латвія.
Славутасць | |
Касцёл і кляштар езуітаў | |
---|---|
| |
55°58′36″ пн. ш. 26°17′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Латвія |
Месцазнаходжанне | |
Ордэнская прыналежнасць | езуіты |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Тамаш Жаброўскі |
Дата пабудовы | 1769 |
Гісторыя
правіцьЕзуіцкую рэзідэнцыю ў Ілукшце фундавалі ўласнікі горада графы Зібергі ў 1681, 1690 і 1702 гадах. Рэзідэнцыя адчынілася ў 1690 годзе[1].
У канцы XVII — першай палове XVIII ст. пабудаваны комплекс езуіцкіх будынкаў з драўляным касцёлам, асвячоным у 1690 годзе. У 1748 годзе ён згарэў. У 1754—1758 і 1761—1769 пабудаваны мураваны касцёл па праекце архітэктара Т. Жаброўскага. З 1691 дзейнічала езуіцкая школа, у 1761—73 — калегіум; існавалі канвікт, тэатр з уласнай залай, музычная бурса, бібліятэка[1].
Пасля забароны ордэна езуітаў іх касцёл і калегіум у 1787 перайшлі да ордэна місіянераў[1].
Касцёл разбураны ў Першую сусветную вайну.