Адкрыць галоўнае меню

Каталіцкая ліга — аб’яднанне каталіцкіх княстваў Германіі напярэдадні Трыццацігадовай вайны. Саюз быў арганізаваны ў 1609 г. па ініцыятыве герцага Максіміліяна Баварскага. Ён стаў адказам нямецкіх католікаў на стварэнне Евангелічнай уніі ў 1608 г. Разам з Баварыяй у лігу ўваходзілі духоўныя княства — епіскапствы Кёльна, Трыра, Майнца і Вюрцбурга. Разам з тым архіепіскапства Зальцбургскае і шэраг іншых каталіцкіх княстваў у лігу не ўвайшлі. Ліга адыграла значную ролю ў пачатковы перыяд Трыццацігадовай вайны.

Была распушчаная па ўмовах Пражскага міру 1635 года.

СпасылкіПравіць