Каталіцкі ўніверсітэт у Ружамберку
Каталіцкі ўніверсітэт у Ружамберку — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Ружамберку.
Каталіцкі ўніверсітэт у Ружамберку | |
---|---|
Katolícka univerzita v Ružomberku | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | Katolícka univerzita v Ružomberku |
Міжнародная назва | Catholic University in Ružomberok |
Заснаваны | 2000 |
Рэктар | Jaroslav Demko[d] |
Студэнты | 7 800 |
Размяшчэнне | Ружамберак |
Сайт | ku.sk |
![]() |
Агульная характарыстыкаПравіць
Публічная вышэйшая навучальная ўстанова канфесійнай скіраванасці. Універсітэт заснаваны 1 ліпеня 2000 года. Першапачаткова створаны як прыватны, рашэннем Нацыянальнай Рады Славацкай Рэспублікі ў 2002 годзе ўніверсітэт атрымаў статус дзяржаўнага з канфесійным характарам. Станам на 2021 год ва ўніверсітэце навучаюцца 7 800 студэнтаў, з іх 5 000 у дзённай форме навучання і 2 800 завочна. У аспірантуры навучаюцца 350 чалавек.
СтруктураПравіць
- Філасофскі факультэт
- Педагагічны факультэт
- Факультэт аховы здароўя
- Тэалагічны факультэт у Кошыцах
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каталіцкі ўніверсітэт у Ружамберку
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы