Катарына Фростэнсан

Катарына Фростэнсан (шведск.: Katarina Frostenson; 5 сакавіка 1953, Стакгольм, Швецыя) — шведская паэтэса, празаік, драматург, перакладчыца[3].

Катарына Фростэнсан
Katarina Frostenson
Катарына Фростэнсан, 2012
Катарына Фростэнсан, 2012
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 сакавіка 1953(1953-03-05)[1][2] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Georg Frostenson[d]
Муж Jean-Claude Arnault[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнаўца, паэтка, перакладчыца, драматург, эсэістка, пісьменніца, драматург
Мова твораў шведская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Прэмія Бельмана (1994). Прэмія Шведскага радыё за лірыку (1996).
Узнагароды
Litteris et Artibus кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пляменніца вядомага святара і пісьменніка Андэрса Фростэнсана. Вывучала літаратуру, тэатр і кіно ў Стакгольмскім універсітэце. Дэбютавала кнігай вершаў у 1978. Перакладала творы Ж. Батая, Э. Бава, Кальтэса. Некалькі кніг выпусціла разам з мужам, французска-шведскім фатографам Жанам-Клодам Арно.

Прызнанне правіць

Член Шведскай акадэміі з 1992 па 2018 год (18-е крэсла). Падала ў адстаўку ў сувязі са скандалам вакол яе мужа: сцвярджалася, што праз Жана-Клода Арно і Катарыну Фростэнсан ў шэрагу выпадкаў адбывалася заўчасная ўцечка інфармацыі аб будучых лаўрэатахНобелеўскай прэміі[4]. Катарына аспрэчвала абвінавачванні ў свой адрас;

Шведская акадэмія пагадзілася пакінуць у яе распараджэнні дзяржаўную кватэру і выплачваць ёй пенсію ў памеры 12 875 шведскіх крон[5].

Лаўрэат шматлікіх прэмій і ўзнагарод[3]:

  • Ордэн Ганаровага легіёна;
  • Медаль Літаратуры і мастацтваў (Швецыя, 2007);
  • Галоўная прэмія Дзевяці (1989);
  • Літаратурная прэмія Паўночнага Савета (2016);

Бібліяграфія правіць

  • I mellan / Паміж (1978)
  • Rena land/ Чыстая зямля (1980)
  • Den andra/ Іншы (1982)
  • I det gula/ У жоўтым (1985)
  • Samtalet / Размова (1987)
  • Stränderna/ Пляжы (1989)
  • Överblivet (1989)
  • 4 monodramer/ 4 манадрамы (1990)
  • Moira (1990)
  • Joner/ Іёны (1991)
  • Berättelser från dom/ Гісторыі з іх краіны (1992, новеллы)
  • 3 × Katarina Frostenson (1992)
  • Tankarna/ Думкі (1994)
  • 2 Skådespel: Traum; Sal P/ Сон. Зала П (1996, драмы)
  • Vägen till öarna (1996)
  • Staden — en opera/ Горад (1998)
  • Korallen/ Карал (1999)
  • Kristallvägen (2000
  • Skallarna (2001, эсэ, у суаўтарстве з А.Фіарэтасам.
  • Endura (2002)
  • Karkas (2004)
  • Ordet/ Слова (2006)
  • Tal och Regn/ Размова і дождж (2008)
  • Flodtid (2011)
  • Tre vägar (2013)
  • Sånger och formler (2015)

Зноскі

  1. Katarina Frostenson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Frostenson Arnault, Alma Katarina // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  3. а б Біяграфія на сайце Шведскай акадэміі
  4. Nobel prize in literature 2018 cancelled after sexual assault scandal // The Guardian, 4.05.2018.
  5. Förlikning klar med Katarina Frostenson — lämnar Akademien // Aftonbladet, 18.01.2019.