Катастрофа ATR 72 у Покхары
Катастрофа ATR 72 у Покхары — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася побач з міжнародным аэрапортам Покхара ў Непале 15 студзеня 2023 года. Самалёт ATR 72 авіякампаніі Yeti Airlines , на борце якога былі 68 пасажыраў і 4 члены экіпажа, разбіўся пры заходзе на пасадку[1].
Катастрофа ATR 72 у Покхары | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 15 студзеня 2023 |
Месца | |
Загінулыя | 72 |
Паветранае судна | |
Мадэль | ATR 72 |
Авіякампанія | Yeti Airlines |
Пункт вылету | Катманду |
Пункт прызначэння | Покхара |
Рэйс | NYT691 |
Бартавы нумар | 9N-ANC |
Дата выпуску | 2007 |
Пасажыры | 68 |
Экіпаж | 4 |
Выжылых | 0 |
Гэта самая смяротная авіякатастрофа ў Непале за апошнія 30 гадоў (з часоў катастрофы рэйса 268 пад Катманду ў 1992 годзе )[2].
Самалёт
правіцьСамалёт ATR 72-500 (серыйны нумар — 754) належаў авіякампаніі Yeti Airlines. Першы палёт борт здзейсніў у 2007 годзе. Самалёт быў абсталяваны рухавікамі Pratt & Whitney Canada PW127F[1].
Першапачаткова машына належала Kingfisher Airlines пад рэгістрацыйным нумарам VT-KAJ. Пазней, у 2013 годзе, самалёт быў перададзены Nok Air , дзе яго перапісалі ў HS-DRD. У 2019 годзе набыты Yeti Airlines як 9N-ANC[3][4].
15 студзеня 2023 года борт выконваў унутраны рэйс з Катманду ў Покхару.
Члены экіпажа і пасажыры
правіцьНа борце знаходзіліся 68 пасажыраў і 4 члены экіпажа. Сярод пасажыраў былі 15 замежнікаў: 4 расіяніна, 1 ірландзец, 5 індусаў, 2 грамадзяніна Паўднёвай Карэі, 1 француз, 1 аргенцінец і 1 аўстраліец[5][6].
Краіна | Пасажыры | Экіпаж | Усяго |
---|---|---|---|
Непал | 53 | 4 | 57 |
Індыя | 5 | 0 | 5 |
Расія | 4 | 0 | 4 |
Рэспубліка Карэя | 2 | 0 | 2 |
Ірландыя | 1 | 0 | 1 |
Аргенціна | 1 | 0 | 1 |
Аўстралія | 1 | 0 | 1 |
Францыя | 1 | 0 | 1 |
Усяго | 68 | 4 | 72 |
Катастрофа
правіцьРэйс вылецеў з Катманду ў 10:33 раніцы па мясцовым часе. Пры заходзе на пасадку ў Міжнародны аэрапорт Покхара самалёт нахіліўся і паваліўся на бераг ракі, якая была побач. Момант катастрофы трапіў на відэа[7]. Пасля крушэння самалёт загарэўся[8].
Адны крыніцы паведамлялі пра гібель прынамсі 44 чалавек[9][10][11], іншыя — усіх 72 на борце[5][12]. Па звестках некаторых СМІ, выжылі 2 чалавекі, яны ў цяжкім стане[13].
Пазней стала вядома, што загінулі ўсе. Аднак сярод 72 цел, было знойдзена толькі 68[5]
Наступствы
правіцьПасля катастрофы аэрапорт быў зачынены[14], а ўрад Непала склікаў экстраннае пасяджэнне Кабінета міністраў[15].
16 студзеня ў Непале абвешчана нацыянальная жалоба[5]. Авіякампанія Yeti Airlines у знак жалобы адмяніла ўсе рэгулярныя рэйсы, запланаваныя на той дзень[16].
Створана камісія для расследавання прычын катастрофы. У яе ўвайшлі пяць прадстаўнікоў ваеннай і авіяцыйнай сфер Непала[5]. На наступны дзень пасля трагедыі быў адноўлены бартавы самапісец[17].
Зноскі
- ↑ а б AR 72-500 Accident . Aviation Safety Network.
- ↑ Sharma, Gopal (2023-01-15). "At least 68 killed in Nepal's worst air crash in 30 years". Reuters. Праверана 2023-01-15.
- ↑ 9N-ANC Yeti Airlines ATR 72 (англ.). www.planespotters.net. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ Press, Associated. Officials: At least 40 people killed in Nepal plane crash (англ.)(недаступная спасылка). EMEA TRIBUNE Breaking News, World News, Latest News, Top Headlines (15 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2023. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ а б в г д Что известно о крушении самолета в Непале . TACC. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ Nepal Plane Crash News Live: Five Indians on board Yeti Airlines flight; at least 40 dead (англ.). The Economic Times. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ Момент крушения самолета в Непале попал на видео - Газета.Ru | Новости (руск.). Газета.Ru. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ Livemint. Nepal: Passenger plane crashes on runway of Pokhara Airport, 5 Indians onboard (англ.). mint (15 студзеня 2023). Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ 44 killed in Nepal plane crash; 5 Indians among 72 on board (англ.). Deccan Herald (15 студзеня 2023). Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ Nepal plane crash Live Updates: Death toll rises to 44 as plane crashes in Pokhara; 5 Indians were on board, says airport official (англ.)(недаступная спасылка). The Indian Express (15 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2023. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ Nepal Plane Crash: Nepal govt forms five-member commission to probe Yeti Airlines crash (англ.). Deccan Herald (15 студзеня 2023). Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ Все пассажиры и члены экипажа разбившегося в Непале самолета погибли (руск.). РИА Новости. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ Что известно о крушении самолета в Непале | 15 января 2023 - Новости Mail.ru . news.mail.ru. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ ABP News Bureau. At Least 29 Dead In Nepal As Passenger Plane With 72 Persons Onboard Crashes At Pokhara Airport (англ.). news.abplive.com (15 студзеня 2023). Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ PM Dahal calls emergency cabinet meeting following plane crash(нявызн.). kathmandupost.com. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ Asha Thapa, Kathleen Magramo, Sugam Pokharel. At least 68 killed in Nepal's worst airplane crash in 30 years (англ.). CNN (15 студзеня 2023). Праверана 16 студзеня 2023.
- ↑ Guardian staff and agencies. Nepal plane crash: data recorders found as day of mourning begins (англ.). the Guardian (16 студзеня 2023). Праверана 16 студзеня 2023.