Катастрофа BAe-125 пад Мінскам
Катастрофа BAe-125 пад Мінскам — авіякатастрофа, якая адбылася 26 кастрычніка 2009 года за 2 км ад нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Катастрофа BAe-125-800B авіякампаніі «С-Эйр» пад Мінскам | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 26 кастрычніка 2009 |
Характар | катастрофа |
Месца | каля вёскі Пяцілетка, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць |
Загінулыя | 5 |
Паветранае судна | |
Мадэль | BAe-125-800B |
Авіякампанія | «С-Эйр» (Расія) |
Пункт вылету | Масква (Унукава) |
Пункт прызначэння | Нацыянальны аэрапорт Мінск |
Бартавы нумар | RA-02807 |
Дата выпуску | 1986 |
Пасажыры | 2 |
Экіпаж | 3 |
Выжылых | 0 |
Абставіны
правіцьСамалёт чартарным рэйсам выляцеў з расійскага аэрапорта «Унукава» (у 20:06 паводле маскоўскага часу) у Нацыянальны аэрапорт Мінск. У 21:14 па мінскім часе дыспетчар аэрапорта выходзіў на сувязь з самалётам, які ішоў правей ад зададзенага курсу. Самалёт накіравалі на другі круг. За два кіламетры ад узлётна-пасадачнай паласы BAe-125 ішоў дакладна па курсе ў створ пасадачнай паласы. Пасля пачаў адыходзіць улева і ў 21:35 знік з радараў. Хутка самалёт, што пацярпеў крушэнне, знайшлі побач з аэрапортам, каля вёскі Пяцілетка Драчкаўскага сельсавета Смалявіцкага раёна[1][2].
Пры падзенні самалёта адбыўся «залом лесу» на 250 метраў, пасля самалёт ударыўся аб зямлю і загарэўся. Пажар хутка быў лакалізаваны.
Бізнесмены ляцелі чартарным рэйсам у Мінск у элітнае казіно «Шангры Ла», якое пераехала з Расіі ў Беларусь і нядаўна адкрылася побач са Штаб-кватэрай СНД.
Самалёт
правіцьСамалёт BAe-125-800, што разбіўся, быў 1987 года вытворчасці, серыйны нумар — 258076. Самалёт з ліпеня 2008 года належаў расійскай авіякампаніі «Эс-Эйр»[3].
Самалёт распрацаваны брытанскай кампаніяй «Hawker Siddeley», выпускаецца з 1962 года. Усяго да 1990 года было выраблена 763 машын.
Ахвяры
правіцьЗагінулі ўсе прысутныя на борце — 3 члены экіпажу і 2 пасажыры. Яшчэ адзін пасажыр, які меў ляцець, не з’явіўся на рэйс.
Экіпаж: Аляксандр Самойлаў — камандзір карабля, Сяргей Снімшчыкаў — штурман карабля, Алеся Латуціна — бортправадніца.
Пасажыры: Марат Рамашкін — генеральны дырэктар авіякампаніі «Эс-Эйр» (якой належаў самалёт), П. Малышаў — расійскі бізнесмен.
Зноскі
- ↑ «Фалькон» потерпел катастрофу в небе неподалеку от Минска Архівавана 29 кастрычніка 2009. // Форум на AVSIM.su
- ↑ Версій катастрофы расійскага самалёта можа быць шмат Архівавана 20 ліпеня 2011. // Наша Ніва, 27 кастрычніка 2009
- ↑ Авиалайнер «Фалькон», потерпевший крушение под Минском, проходил техническое обслуживание в мае — Росавиация Архівавана 11 верасня 2011. // Праім-Тасс
Спасылкі
правіць- Каля «Мінск-2» разбіўся элітны самалёт Архівавана 29 кастрычніка 2009. // Наша Ніва, 26 кастрычніка 2009
- Катастрофа BAe-125-800B а/к С-Эйр в районе Минска (руск.)