Катрэн
Катрэ́н — чатырохрадкоўе, рыфмаваная страфа ў чатыры вершы, якая мае завершаны сэнс. Схем рыфмоўкі ў катрэна тры: папарная aabb, перакрыжаваная abab і апаясваючая abba. Катрэны разнастайныя і паводле метрычнай, сінтаксічнай структуры, чаргавання клаўзулаў. Усё гэта надае ім надзвычайнае рытмічнае, сінтаксічна-інтанацыйнае багацце, здольнасць выяўляць самыя патаемныя зрухі лірычнага перажывання. Таму катрэны і сталі пануючай формай беларускай строфікі. Яны могуць ужывацца як самастойна, так і ў складзе больш буйных страфічных формаў (санет, васьмірадковік), як у невялікіх вершах, так і ў буйных паэмах. Першыя па часе напісання катрэны сустракаюцца яшчэ ў старажытнай беларускай літаратуры, у прыватнасці ў «Дыярыушы» А. Філіповіча (1647).
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.