Кацярына Эдуардаўна Каланчук-Ваданосава
Кацярына Эдуардаўна Каланчук-Ваданосава (нар. 1986, Мінск) — беларуская спявачка, паэтка, музыкантка.
Кацярына Эдуардаўна Каланчук-Ваданосава | |
---|---|
Дата нараджэння | 1986[1] |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, паэтка, музыкант |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1986 годзе ў Мінску. Скончыла ў 2007 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «Гісторыя. Рэлігіязнаўства». Працавала навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы[2][3].
Перажыла рак грудзей[4].
У кастрычніку 2022 года разам з Крысцінай Дробыш і Марыяй Грыц запусціла ток-шоу «Трэба пагаварыць» пра балючы досвед жанчын[5].
У 2023 годзе адкрыла ў беластоцкім хабе «Новая зямля» двухгадовую Школу традыцыйнага строю[6].
На выбарах у выбарах у Каардынацыйную раду 3-га склікання праходзіла па спісе «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“», які 3 мая 2024 года быў прызнаны КДБ Беларусі «экстрэмісцкім фарміраваннем»[7].
Творчасць
правіцьАўтар паэтычнага зборніка «Міфатворчасць» (2015) ды музычнага альбома з аднайменнай назвай (2016)[3].
Грае на некалькіх музычных інструментах. Мае вакальны дыяпазон у тры актавы[3]. Кіраўніца фольк-рок-гурта «Alte Mente»[2].
У сваіх песнях абапіраецца на традыцыі беларускай народнай культуры, еўрапейскую музыку эпохі Сярэднявечча, Рэнесансу і Барока, а таксама на здабыткі музычнай культуры «залатога веку» рок-н-рола ды арт-рока, удала сумяшчаючы іх у кантэксце плыні, якую некаторыя акрэсліваюць як «менестрэль-рок», альбо «фэнтэзі-рок»[3].
Выступала з ансамблем, адметнасць якога ў выкарыстанні беларускіх цымбалаў і электраскрыпкі як сольных інструментаў і спалучэнне іх з «класічным» рокавым наборам — электрагітарай, бас-гітарай ды ўдарнай устаноўкай[3].
Узнагароды
правіцьЛаўрэат конкурсаў песні: «Пецярбургскі акорд — 2008» (Расія), «OPPA — 2009» (Польшча), «Культурная эвалюцыя — 2009» (Беларусь), «Бардаўская восень — 2009» (Польшча), «Подых струн — 2015» (Беларусь). Арганізатарка конкурсу беларускай бардаўскай песні «Купалаўскія вакацыі»[3].
Зноскі
- ↑ а б https://vadanosava.bandcamp.com/album/-
- ↑ а б Кацярына Эдуардаўна Каланчук-Ваданосава ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
- ↑ а б в г д е Биография Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra (руск.). Last.fm. Праверана 9 мая 2024.
- ↑ «Боль ніколі не знікае». Кацярына Ваданосава — пра жыццё пасля раку і змены, якія цяжка прыняць . Наша Ніва (16 снежня 2023). Праверана 9 мая 2024.
- ↑ Будзьма беларусамі! » Крысціна Дробыш, Кацярына Ваданосава і Марыя Грыц запусцілі ток-шоу «Трэба пагаварыць» . budzma.org. Праверана 9 мая 2024.
- ↑ helper. Кацярына Ваданосава адкрыла Школу традыцыйнага строю . Беларуская асацыяцыя журналістаў (19 верасня 2023). Праверана 9 мая 2024.
- ↑ У Беларусі – некалькі новых «экстрэмісцкіх фармаванняў» . belsat.eu. Праверана 9 мая 2024.