Кацярына Паўлаўна Мандэр
вучоны ў галіне геалогіі
Кацярына Паўлаўна Ма́ндэр[1] (28 лютага 1933[1] — 10 красавіка 1979[1]) — беларускі геолаг, кандыдат геолага-мінералагічных навук (1972).
Кацярына Паўлаўна Мандэр | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 снежня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1979 (45 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | геолаг |
Навуковая сфера | геалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат геолага-мінералагічных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзілася у гарадскім пасёлку Касцянтыніўка (Краснакуцкі раён, Харкаўская вобласць Украіны). У 1955 годзе скончыла Кіеўскі ўніверсітэт. З 1955 года на пасадах геолага, начальніка геалагічнай партыі ў Белгалоўгеалогіі. З 1960 года інжынер, старэйшы навуковы супрацоўнік ў Інстытуце геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць
правіцьЗаймалася пытаннямі геалогіі чацвярцічнага перыяду, палеагеаграфіі, палеагеамарфалогіі тэрыторыі БССР. Прымала ўдзел у стварэнні стратыграфічнай схемы антрапагеннага перыяду, палеагеаграфічных карт па Беларусі.
Сярод апублікаванага:
- Антропогеновые отложения и развитие рельефа Белоруссии: Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата геолого-минералогических наук. (120) / АН БССР. Отд-ние хим. и геол. наук. Объедин. совет лаб. геохим. проблем АН БССР и Белорус. науч.-исслед. геол.-развед. ин-та упр. геологии при СМ БССР. — Минск: [б. и.], 1972. — 24 с., 5 л. схем.
- Антропогеновые отложения и развитие рельефа Белоруссии. К IX конгессу INQUA / Екатерина Павловна Мандер. — Минск : Наука и техника, 1973. — 124 с.: ил. — Библиогр.: с.115-123 .
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Мандэр Кацярына Паўлаўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 294.