Кацярына Эдуардаўна Каланчук-Ваданосава

беларуская спявачка

Кацярына Эдуардаўна Каланчук-Ваданосава (нар. 1986, Мінск) — беларуская спявачка, паэтка, музыкантка.

Кацярына Эдуардаўна Каланчук-Ваданосава
Дата нараджэння 1986[1]
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, паэтка, музыкант

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1986 годзе ў Мінску. Скончыла ў 2007 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «Гісторыя. Рэлігіязнаўства». Працавала навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы[2][3].

Перажыла рак грудзей[4].

У кастрычніку 2022 года разам з Крысцінай Дробыш і Марыяй Грыц запусціла ток-шоу «Трэба пагаварыць» пра балючы досвед жанчын[5].

У 2023 годзе адкрыла ў беластоцкім хабе «Новая зямля» двухгадовую Школу традыцыйнага строю[6].

На выбарах у выбарах у Каардынацыйную раду 3-га склікання праходзіла па спісе «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“», які 3 мая 2024 года быў прызнаны КДБ Беларусі «экстрэмісцкім фарміраваннем»[7].

Творчасць правіць

Аўтар паэтычнага зборніка «Міфатворчасць» (2015) ды музычнага альбома з аднайменнай назвай (2016)[3].

Грае на некалькіх музычных інструментах. Мае вакальны дыяпазон у тры актавы[3]. Кіраўніца фольк-рок-гурта «Alte Mente»[2].

У сваіх песнях абапіраецца на традыцыі беларускай народнай культуры, еўрапейскую музыку эпохі Сярэднявечча, Рэнесансу і Барока, а таксама на здабыткі музычнай культуры «залатога веку» рок-н-рола ды арт-рока, удала сумяшчаючы іх у кантэксце плыні, якую некаторыя акрэсліваюць як «менестрэль-рок», альбо «фэнтэзі-рок»[3].

Выступала з ансамблем, адметнасць якога ў выкарыстанні беларускіх цымбалаў і электраскрыпкі як сольных інструментаў і спалучэнне іх з «класічным» рокавым наборам — электрагітарай, бас-гітарай ды ўдарнай устаноўкай[3].

Узнагароды правіць

Лаўрэат конкурсаў песні: «Пецярбургскі акорд — 2008» (Расія), «OPPA — 2009» (Польшча), «Культурная эвалюцыя — 2009» (Беларусь), «Бардаўская восень — 2009» (Польшча), «Подых струн — 2015» (Беларусь). Арганізатарка конкурсу беларускай бардаўскай песні «Купалаўскія вакацыі»[3].

Зноскі

Спасылкі правіць