Качыны
Качыны, качын, цзінпо, джынгпо, чжынгпхо — народ у М’янме (штат Качын) і Кітаі (правінцыя Юньнань, пераважна аўтаномная акруга Дэхун). Жывуць таксама невялікімі групамі ў Тайландзе (дзе іх называюць акха), Лаосе (хкакху), паўночна-усходняй Індыі (сінпо). У Кітаі вылучаюцца групы цзайва чашань (саманазва — лацы), лансу (саманазва — лан’э). Да качын блізкія групы ацы, лашы і мару, што жывуць уздоўж м’янмара-кітайскай граніцы. Колькасць 685 тыс.чалавек. Адносяцца да паўднёваазіяцкай расы. Гавораць на качынскай мове, альбо цзінпо, бода-нага-качынскай падгрупы цэнтралньай групы сіна-тыбецкай сям’і. Пісьмовасць на аснове лацініцы. Прытрымліваюцца традыцыйных вераванняў, частка вернікаў — будысты, ёсць хрысціяне (баптысты).
Качыны | |
---|---|
Рассяленне | |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | анімізм і тхеравада |
Геаграфічна-моўная група | Kachin people[d] |
Продкі качынаў разам з іншымі тыбета-бірманскімі плямёнамі жылі ва Усходнім Тыбеце. У 8-9 стагоддзях пачалося іх прасоўванне на поўдзень. Новая хваля міграцый 13-17 стагоддзяў прывяла да канфліктаў з тайскімі народамі. У 17-19 стагоддзях кіраўнікі качыных плямёнаў абкладалі данінай земляробаў і гандлёвыя караваны. У Бірме качыны былі падданымі бірманскага караля і служылі ў арміі. Памля атрымання Бірмай незалежнасці ў 1948 годзе качыны атрымалі аўтаномію. Узмацніліся працэсы этнічнай кансалідацыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988