Кашталяны дорпацкія
(Пасля перасылкі з Кашталян дэрпцкі)
Кашталян дорпацкі — дзяржаўная пасада ў Дорпацкім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; другая па значнасці пасада пасля ваяводы. Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 пры ўтварэнні ваяводства. У 1629 тэрыторыя Дорпацкага ваяводства адышла да Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Дорпацкае ваяводства скасавана, і кашталяны больш не прызначаліся, але апошні кашталян захоўваў свой тытул да смерці.
Кашталяны дорпацкія | |||
---|---|---|---|
Асоба | Дата прыняцця пасады |
Дата складання пасады альбо смерці |
Заўвагі |
Мацей Ленек | 1599 | 1611 | Памер |
Бертрам Гольцшугер | 1612 | 1620 | |
Ян Корсак | 20 жніўня 1620 | 2 кастрычніка 1621 | Паступіў на полацкага кашталяна |
Аляксандр Масальскі | 1627 | 25 лютага 1631 | Паступіў на смаленскага кашталяна |
Тамаш Грахоўскі | 1631 | 1 чэрвеня 1638 | |
Пётр Рудаміна-Дусяцкі | 1638 | 30 снежня 1643 | Паступіў на смаленскага кашталяна |
Генрык Дэнгаф | 3 сакавіка 1644 | 26 лютага 1646 | Паступіў на парнаўскага ваяводу |
Мікалай Асалінскі | 1646 | 1650 | |
Тамаш Касакоўскі | 9 снежня 1650 | 15 сакавіка 1652 | Паступіў на віцебскага кашталяна |
Максіміліян Аляксандр Няміра | 1652 | 1653 | |
Вільгельм Гольцшугер | 13 сакавіка 1653 |