Аляксандр Рыгоравіч Масальскі

Аляксандр Рыгоравіч Масальскі (? — пахаваны 19 мая 1643) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак ковенскі з 1617, кашталян дорпацкі з 1627 і смаленскі з 1631, ваявода менскі з 1638.

Аляксандр Рыгоравіч Масальскі
Аляксандр Масальскі
Аляксандр Масальскі
Герб «Масальскі III»
Герб «Масальскі III»
12-ы Ваявода менскі
лістапад 1638 — 1643
Папярэднік Мікалай Сапега
Пераемнік Андрэй Фёдаравіч Масальскі
14-ы Кашталян смаленскі
1631 — 1638
Папярэднік Бальтазар Стравінскі
Пераемнік Крыштаф Дамінік Абрынскі
Смерць 1643
Род Масальскія
Бацька Рыгор Афанасавіч Масальскі
Маці Марыя Рачка
Жонка Апалонія Ясінская
Дзеці Станіслаў, Соф'я Вікторыя, Аляксандр

Сям'яПравіць

Прадстаўнік лініі на Рачках і Сапежышках роду Масальскіх. Сын гарадзенскага падкаморага Рыгора Афанасавіча Масальскага і Марыі Рачкі. Жанаты з Апалоніяй Ясінскай, дачкой вялікага літоўскага пісара Мікалая Ясінскага. Меў сыноў Станіслава, дзяржаўцу ясвонскага (памёр у 1630), Аляксандра, які памёр маладым, і дачку Соф'ю Вікторыю, якая стала францысканкай.

ЛітаратураПравіць