Андрэй Фёдаравіч Масальскі

Андрэй Фёдаравіч Масальскі (? — 1651) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гарадзенскі з 1618, кашталян берасцейскі з 1627, ваявода менскі з 1643 і берасцейскі з 1645.

Андрэй Фёдаравіч Масальскі
POL COA Masalski Książę III.svg
Герб «Масальскі III»
10-ы Ваявода берасцейскі
1645 — 1651
Папярэднік Тэафіл Трызна
Пераемнік Юзаф Кляноўскі
13-ы Ваявода менскі
сакавік 1643 — 13 студзеня 1645
Папярэднік Аляксандр Рыгоравіч Масальскі
Пераемнік Аляксандр Агінскі
 
Смерць 1651(1651)
Род Масальскія
Бацька Фёдар Іванавіч Масальскі
Маці Багдана Лукомская
Жонка Альжбета Вейгер, Крысціна Тышкевіч
Дзеці Станіслаў, Ізабела, Казімір, Марцыбела

Сям’яПравіць

Прадастаўнік алекшыцкай лініі роду Масальскіх. Сын гарадзенскага маршалка Фёдара Іванавіча Масальскага і князёўны Багданы Лукомскай. Двойчы жанаты: першы раз з Альжбетай Вейгер, дачкой хэлмінскага ваяводы Яна Вейгера, а другі з Крысцінай Тышкевіч, дачкой кіеўскага ваяводы Януша Тышкевіча. Ад першага шлюбу меў сына Станіслава і дачку Ізабелу, ад другога — сына Казіміра і дачку Марцыбелу.

КрыніцыПравіць