Алекшыцы (Бераставіцкі раён)
Але́кшыцы[1] (трансліт.: Aliekšycy, руск.: Алекшицы) — аграгарадок у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Бераставічанка. Адміністрацыйны цэнтр Алекшыцкага сельсавета. Знаходзяцца на аўтамабільнай дарозе Гродна — Баранавічы.
Аграгарадок
Алекшыцы
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню Алекшыцы згадваюцца ў XVI стагоддзі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Алекшыцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце. У пачатку XX стагоддзя тут было 50 будынкаў, школа і царква.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Алекшыцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (34 жылыя будынкі) і фальварак (4 будынкі).
У 1939 годзе Алекшыцы ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам сельсавета. У другой палове 2000-х гадоў паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадка.
Насельніцтва
правіць- XX стагоддзе: 1902 год — 368 чал.[2]; 1921 год — 205 чал. у вёсцы Алекшыцы, з іх паводле нацыянальнасці: 185 беларусаў, 13 палякаў і 7 іншых; паводле веры: 192 праваслаўныя, 11 каталікоў, 2 іншых (хрысціяне); 50 чал. у фальварку Алекшыцы, з іх паводле нацыянальнасці: 22 беларусы, 15 палякаў і 12 яўрэяў і 1 іншых; паводле веры: 23 праваслаўныя, 15 каталікоў і 12 іўдзеяў[3]
Эканоміка
правіцьУ Алекшыцах існуе радовішча торфу[4]. Побытавыя паслугі падае пральня[4].
Славутасці
правіць- Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1865—1871)
Страчаная спадчына
правіць- Царква (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)
Вядомыя асобы
правіць- Ігнацы Якуб Масальскі (1727—1794) — рэлігійны, грамадскі і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, мецэнат.
- Міхаіл Міхайлавіч Сіцько (нар. 1961) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Але́кшычы
- ↑ SgKP 1902, s. 406.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 5: Województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 32.
- ↑ а б Бераставіцкі раён Архівавана 18 верасня 2012. // Гродзенскі аблвыканкам
Літаратура
правіць- Olekszyce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 406.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алекшыцы (Бераставіцкі раён)
- Алекшыцы на сайце Radzima.org