Каэтан Ангіяліні
Каэтан Ангіяліні[4], таксама Анджаліні; італ.: Gaetano Angiolini, 27 лістапада 1748, П’ячэнца, Італія — 17 лістапада 1816, Рым) — архітэктар, педагог, езуіт, жыццё і творчасць якога звязаны з Беларуссю.
Каэтан Анджаліні | |
---|---|
італ.: Gaetano Angiolini | |
Дата нараджэння | 27 лістапада 1748[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 1816[1] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | архітэктар, рысавальнік, мастак, педагог |
Навуковая сфера | архітэктура |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Далучэнне да Таварыства Ісуса і навучанне
правіцьНарадзіўся ў сям’і шчырых вернікаў. Далучыўся да Таварыства Ісуса ў Італіі (Венецыянская правінцыя) 17 кастрычніка 1765 г. Бацькоўскае выхаванне і асяроддзе спрыяла таму, што чацвёра яго братоў — Антаніна (Алесандра), Джузэпе (Юзаф), Франчэска і Луіджы, таксама сталі езуітамі. У П’ячэнцы набыў гаманітарную адукацыю, а ў Балонні вывучаў філасофію, фізіку і матэматыку. У 1771—1773 гг. выкладаў граматыку у Ферары і Модэне. Пасля скасавання Таварыства Ісуса студыяваў тэалогію ў Вероне. Пасля асвячэнне на ксяндза спалучаў святарскую дзейнасць з вывучэннем мастацтваў, асабліва жывапісу і архітэктуры.
Пераезд у Беларусь
правіцьПраз некаторы час пасля скасавання Ордэна (1773), у 1783 г. разам з роднымі братамі Юзафам Анджаліні (1747—1814) і Франчэска Анджаліні (1750—1788) прыехаў у Беларусь. Спачатку вывучаў польскую мову і выкладаў казуістыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме, а потым перабраўся ў Віцебск, дзе і пражыў большую частку амаль дваццацігадовага расійскага этапу свайго жыцця. Каэтан Анджаліні быў рэгентам пансіёна (1786—1794), выкладчыкам французскай мовы і архітэктуры (1790—1796) у Віцебскім езуіцкім калегіуме. Пасля года на пасадзе сакратара правінцыяла ў Оршы вяртаецца ў Віцебск, дзе ізноў выкладае архітэктуру. У якасці кіраўніка будаўніцтва (1794—1796 і 1800—1801) спраектаваў і распісаў і аздобіў інтэр’ер мясцовага езуіцкага касцёла.
Вяртанне на Радзіму
правіцьПа запрашэнні Габрыэля Грубера пераязджае ў Пяцярбург як прапаведнік для сталічных італьянцаў (1801—1803). У 1802 г. быў абраны генеральным асістэнтам і ў наступным годзе быў накіраваны новым генералам Таварыства Ісуса, Г. Груберам, у Італію, каб весці падрыхтоўку да канчатковага аднаўлення Ордэна езуітаў. Разам з аднадумцамі яму ўдалося дамагчыся дазволу на дзейнасць Таварыства ў Неапалітанскім каралеўстве. Памёр у Рыме.
Творчасць
правіцьКіраваў працамі па ўзвядзенні мураванага касцёла Святога Іосіфа ў Віцебску і спраектаваў яго галоўны алтар[4].
Зноскі
- ↑ а б Papa E. Gaetano Angiolini // Dizionario Biografico degli Italiani — 1961. — Vol. 3. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gaetano Angiolini // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ RKDartists Праверана 26 красавіка 2018.
- ↑ а б «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993. С. 574
Літаратура
правіць- Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всём мире. М., 2004
- ANGIOLINI, Gaetano.