Ка́інава, або ка́інаі (саманазва: Káínawa, літаральна "шмат правадыроў") — алганкінскі народ, адгалінаванне канфедэрацыі чарнаногіх. Жывуць пераважна ў рэзервацыі, плошчай 1 414, 03 км² на поўдзень ад Калгары (Канада). Агульная колькасць (2016 г.) — 12 202 чал.

Каінава
Káínawa
Фота 1910 г.
Агульная колькасць 12202
Рэгіёны пражывання Канада
Мова блэкфут
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы пеганы, сіксікава

Да канца XVIII ст. каінава насялялі пераважна поўнач Саскачэван. Займаліся паляваннем і футравым гандлем. Развіццё конегадоўлі і коннага палявання на бізонаў дазволіла ім прасунуцца на поўдзень аж да Мантаны. Кры называлі каінава народам крыві. Моцна пацярпелі падчас эпідэміі 1837 г. Лічыцца, што каінава ўдзельнічалі ў апошнім паляванні на бізонаў узімку 1880 - 1881 гг.

Каінава імкнуліся праводзіць палітыку мірных узаемаадносін з белымі гандлярамі і перасяленцамі. У 1831 г. і ў 1855 г. падпісвалі мірныя пагадненні з ЗША. У 1877 г. падпісалі мірнае пагадненне з уладамі Канады. У нашы дні прызнаюцца першасным народам гэтай краіны, маюць тэрытарыяльную і палітычную аўтаномію.

Асноўныя сучасныя заяткі — жывёлагадоўля, праца на прамысловых прадпрыемствах.

Спасылкі правіць