Каўдылі́зм (ад каўдылья ісп.: caudillo — «правадыр», афіцыйны тытул іспанскага дыктатара Франка) — рэжым асабістай улады дыктатараў у Іспаніі (да 1975 года) і шэрагу краін Лацінскай Амерыкі, які ўсталяваўся ў выніку ваеннага перавароту і абапіраецца непасрэдна на ваенную сілу.

Каўдылья Іспаніі
Скасаваная
дзяржаўная пасада

Асабісты штандар Франка
Франсіска Франка
(апошні на пасадзе)

Краіна Іспанія Іспанія
Папярэдняя пасада Прэзідэнт Другой Іспанскай Рэспублікі
Пасада-пераемніца Кароль Іспаніі
Першы на пасадзе Франсіска Франка
Апошні на пасадзе Франсіска Франка
Рэзідэнцыя Мадрыд
Заснавана 1 красавіка 1939
Скасавана 20 лістапада 1975

Для каўдылізму характэрны ліквідацыя правоў і свабод, усталяванне прававога тэрору і рэпрэсій, прамыя расправы з палітычнымі праціўнікамі[1].

У лацінаамерыканскіх краінах, у прыватнасці, у былых іспанскіх калоніях, ваенныя перавароты, у выніку якіх да ўлады прыходзілі ваенныя дыктатары, вылічаюцца літаральна сотнямі.[2]

Рэжымы каўдылья, як правіла, няўстойлівыя. Каўдылья хутка растрачваў свой палітычны аўтарытэт, сацыяльная апора яго ўлады няўмольна звужалася, а сам ён станавіўся ахвярай новай змовы[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Права Р.Ф
  2. Фостер У. З. Очерк политической истории Америки. — М.: Издательство иностранной литературы, 1953.
  3. Под общ. ред. проф. Крашенинниковой Н. А. и проф. Жидкова О. А. История государства и права зарубежных стран. Учебник для вузов. — М.: Издательская группа НОРМА-ИНФРА, 1998. Архівавана 22 лютага 2007.