Квакшы
Ква́кшы (Hylidae) — сямейства бясхвостых земнаводных.
Квакшы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Квакша звычайная | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Hylidae Rafinesque, 1815 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Тыпавы род | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даўжыня цела складае 2-13,5 см. Афарбоўка квакшаў прыкметна мяняецца ў залежнасці ад тэмпературы і вільготнасці навакольнага асяроддзя. У большасці відаў кончыкі пальцаў расшыраны на канцы ў дыскі-прысоскі, якія з'яўляюцца прыстасаваннем да лажання па вертыкальных паверхнях.
Кормяцца квакшы ў асноўным дробнымі насякомымі і іх лічынкамі. Здабычу захопліваюць доўгім языком. Самкі адкладваюць да 1000 ікрынак.
Пашыраны пераважна ў тропіках Амерыкі і Аўстраліі. Жывуць у асноўным на дрэвах. Актыўныя ўначы.
Сямейства ўключае каля 580 відаў. Найбольшы род — сапраўдныя квакшы (Hyla), каля 450 відаў. На Беларусі адзіны від — квакша звычайная (Hyla arborea, драўнянка).
Жывуць у няволі.
Hyla sarda, Квакша сардзінская