Квантленскі політэхнічны ўніверсітэт

Квантленскі політэхнічны ўніверсітэт (англ.: Kwantlen Polytechnic University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сурэй у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.

Квантленскі політэхнічны ўніверсітэт
англ.: Kwantlen Polytechnic University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Kwantlen Polytechnic University
Заснаваны 1981
Размяшчэнне Сурэй, Брытанская Калумбія, Канада
Сайт kpu.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт мае кампусы ў Сурэі, Рычмандзе, Кловердэйле, Уолі і Лэнглі ў агламерацыі Вялікага Ванкувера. Ён з'яўляецца адной з буйнейшых навучальных устаноў у Брытанскай Калумбіі.

Вучэльня была заснавана як каледж у 1981 годзе. У 1995 годзе ён стаў універсітэцкім каледжам. Закон аб рэарганізацыі ўніверсітэцкага каледжа ва ўніверсітэт атрымаў каралеўскую згоду 29 мая 2008 года. Ён стаў сябрам Асацыяцыі ўніверсітэтаў і каледжаў Канады 24 кастрычніка 2008 года.

Структура правіць

  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт здароўя
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт гандлю і тэхналогій
  • Факультэт акадэмічнай і кар'ернай падрыхтоўкі
  • Школа бізнесу
  • Школа дызайну

Спасылкі правіць