Кембрыйскія горы
Кембрыйскія горы (англ.: Cambrian Mountains) — шэраг горных ланцугоў ў Вялікабрытаніі, якія адлучаюць Уэльс ад Англіі і якія займаюць асноўную частку паўвострава Уэльс. Найвышэйшы пункт — гара Сноўдан.
Кембрыйскія горы | |
---|---|
англ. Cambrian Mountains | |
52°25′ пн. ш. 3°30′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Уэльс |
Найвышэйшая вяршыня | Сноўдан |
Найвышэйшы пункт | 1085 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Характарыстыка
правіцьДаўжыня Кембрыйскіх гор складае каля 150 кіламетраў. Горы ўключаюць у сябе паўднёвыя горы Уэльса — Маякі Брэкана, горы паўночных Кармартэншыра і Керэдыгіёна, і Снаўдонію ў Паўночным Уэльсе.
Першапачаткова тэрмін «Кембрыйскія горы» ўжываўся ў агульным сэнсе да большай часткі нагор’я Уэльса. З 1950-х выкарыстанне гэтай назвы стала ўсё больш і больш лакалізаваным да геаграфічна гамагеннага нагор’я сярэдняга Уэльса, вядомаму на валійскай мове як Elenydd (якое распасціраецца ад Пімлімана да Мінід-Малайна).
Гэтая неўрадлівая і маланаселеная дзікая мясцовасць часта згадваецца як Пусткі Уэльса. Тым не менш, яны забяспечваюць вадой увесь Уэльс і такія вялікія англійскія гарады, як Ліверпуль і Бірмінгем.
Літаратура
правіць- Кембрыйскія горы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 226. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
правіць- Сайт Таварыствы Кембрыйскіх гор (Cambrian Mountains Society). (англ.)
- Сайт праекта «Ініцыятыва Кембрыйскіх гор» (Cambrian Mountains Initiative) Архівавана 18 снежня 2014. (англ.)
- Турыстычная інфармацыя пра Кембрыйскія горы на сайце iKnow Wales. Архівавана 7 верасня 2009. (англ.)
- Кембрыйскія горы ў Вялікай савецкай энцыклапедыі.