Востраў Кетой (руск.: Кетой) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 91 км²[1].

Кетой
руск. Кетой
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча91 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
47°20′ пн. ш. 152°31′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Кетой (Расія)
Кетой
Кетой
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Большая частка вострава гарыстая. Найвышэйшы пункт — гара Кетой (1166 м). Адна з вяршынь — актыўны вулкан (1002 м). Схілы гор пакрытыя лагчынамі ад вясенніх і дажджавых вадацёкаў. Усходняя частка вострава ўяўляе сабой пагорыстую раўніну. Некалькі рэк. Сцёк накіраваны на ўсход і поўнач. Адносна буйное возера Малахітавае з прэснай і малое возера Глазок з акісленай вадой.

Раслінны свет даволі багаты ў параўнанні з суседнімі астравамі. Зараснікі кедровага хмызняку, бярозы і курыльскага бамбука. Сустракаюцца алешына, рабіна, на пагорках — разнатраўе. Фаўна — лісы, грызуны, ластаногія, марскія птушкі.

З мовы курыльскіх айнаў назва вострава перакладаецца, відавочна, як «хрыбет» або «шкілет». Ніколі стала не засяляўся. Незаселеным застаецца і ў наш час.

Зноскі

Спасылкі

правіць