Клайд Гецці
Клайд Гецці (англ.: Clyde Getty, 22 верасня 1961) — аргенцінскі фрыстайліст, які выступае ў паветранай акрабатыцы, удзельнік Аліпмпійскіх гульняў 2002 і 2006 гадоў.
Клайд Гецці | |
---|---|
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Клайд Алехандра Гецці |
Спецыялізацыя | паветраная акрабатыка |
Нарадзіўся |
22 верасня 1961 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | 1989–наш час |
Рост | 170 см |
Вага | 68 кг |
Біяграфія і кар'ера
правіцьНарадзіўся ў Ролі, штат Паўночная Караліна, ЗША ў сям'і аргентынцаў.
У 1989 годзе трапіў у нацыянальную зборную ЗША па фрыстайлу і ўваходзіў у яе па 1997 год. Свій першы скачок на міжнародных спаборніцтвах здзейсніў 17 снежня 1989 года на этапе Кубка свету ў французскім Ля-Плане. У 1992 годзе стаў другім на чэмпіянаце ЗША. У сезоне 1995/1996 тры разы трапляў у дзесятку лепшых на Кубку Паўночнай Амерыкі. Калі пад канец 1990-х больш не змог канкурыраваць у амерыканскай зборнай, ён вырашыў прасіць аргенцінскае грамадзянства. Дзякуючы змене грамадзянства, ён атрымаў права выступіць на Алімпійскіх гульнях 2002 года.
На Алімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк-Сіці ён заняў апошняе – 25 месца. Праз чатыры гады Клайд зноў удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях, дзе таксама стаў апошнім – 28-м. Выступіўшы ў Турыне, ён стаў самым узроставым удзельнікам алімпійскіх спаборніцтваў па фрыстайлу за увесь час іх правядзення, на момант удзелу яму было 44 гады і 152 дні. Падчас выканання свайго другога скачка ён упаў пры прызямленні, але ў момант падскочыў і ўскінуў рукі ўгору, вітаючы гледачоў, якія вельмі перапалохаліся[1].
Клайд жыве ў Боўлдэры, штат Каларада, працуе прыватным выкладчыкам і лыжным інструктарам. Ён мае сваю кансалцінгавую фірму «Getty Information Systems», якая працуе ў сферы камп'ютэрных сістэм.
Нягледзячы на свой узрост, ён дагэтуль удзельнічае ў спаборніцтвах па фрыстайлу, з'яўляючыся самым узроставым спартсменам у гісторыі свайго віду спорта. Акрамя таго, аргенцінец у сезоне 2011/2012 дасягнуў свайго лепшага выніку ў Кубку свету – 17 месца на этапе ў канадскім Калгары.
Клайд меў магчымасць выступіць на Алімпійскіх гульнях у Сочы і пабіць свой жа рэкорд самага ўзроставага ўдзельніка, але квоту, якую далі зборнай Аргенціны, у той жа вечар адмянілі[2].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Профіль FIS (англ.)
- Алімпійскія вынікі на сайце sports-reference.com Архівавана 11 лістапада 2012. (англ.)