Клеменс Пятроўскі
Клеменс Пятроўскі (польск.: Klemens Piotrowski, лац.: Clemens Piotrowski; 28 снежня 1776 г., Мінск – 6 красавіка 1831 г., правінцыя Рэджа Эмілія, Італія) - педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.
Клеменс Пятроўскі | |
---|---|
польск.: Klemens Piotrowski, лац.: Clemens Piotrowski | |
Дата нараджэння | 23 снежня 1776 |
Месца нараджэння | Мінск |
Дата смерці | красавік 1831 (54 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | тэалогія |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Уступіў у Таварыства Ісуса ў Полацку 5 верасня 1797 г., пасля чаго на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Выкладаў у класе інфімы (1799–1800), граматыкі і сінтаксісу (1801–1802) у Дынабургу. У 1802–1803 і гг. вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Дынабургскім (1803–1804) і Віцебскім (1804–1805) езуіцкіх калегіумах. З 1805 па 1809 гг. прайшоў курс тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Прафесар філасофіі і матэматыкі ў Мсціславе (1809–1811) і Віцебску (1811–1812)[1].
Доктар тэалогіі і кананічнага права, прафесар грамадзянскага права (1813-1815), прафесар права і навук дыпламатычных (1815-1817), прафесар дагматычнай тэалогіі (1819-1820) Полацкай езуіцкай акадэміі. У перыяд з 1818 па 1820 – сакратар акадэміі[1][2].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў у Італію, дзе і памёр 6 красавіка 1831 г.[3]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
- ↑ Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 161.
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
ЛітаратураПравіць
- Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki J. M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.