Клептаманія (ад стар.-грэч.: κλέπτειν — красці, і μανία — манія) — хваравітая цяга да крадзяжу без матэрыяльнай выгады і патрэбы. У сістэме кадавання хвароб МКХ-10 мае код F63.2.

Паталагічная цяга да крадзяжу (клептаманія)
МКХ-10 F63.263.2
МКБ-10-КМ F63.2
МКХ-9 312.2312.2
МКБ-9-КМ 312.32[1][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Клептаманія была ўпершыню апісана ў 1816 годзе ва Францыі як манаманія. У той час французская псіхіятрычная школа актыўна развівала вучэнне аб так званых манаманіях — тады дапускалі, што душэўная хвароба можа заключацца ў хваравітых схільнасцях, напрыклад, да забойства, самагубства, падпальванняў і г. д., без іншых з’яў вар’яцтва. Ажно да XX стагоддзя клептаманія звязвалася з істэрыяй, прыдуркаватасцю, арганічнымі паразамі галаўнога мозгу і менструальнымі парушэннямі ў жанчын. У цяперашні час клептаманію адносяць да парушэнняў кантролю над пабуджэннямі[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.
  3. Shulman, Terrence Daryl (2004). Something for Nothing: Shoplifting Addiction & Recovery. Haverford, PA: Infinity Publishing. ISBN 0741417790.

Літаратура правіць