Клод Віньён (фр. Claude Vignon; 1593, Тур — 1670, Парыж) — французскі мастак эпохі барока, прыдворны жывапісец Людовіка XIII.

Клод Віньён
фр.: Claude Vignon
Род дзейнасці мастак, гравёр, рысавальнік, майстар афорту, дызайнер
Дата нараджэння 19 мая 1593(1593-05-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 1670(1670-05-10)[2][3][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Charlotte de Leu[d] і Geneviève Ballard[d]
Дзеці Philippe Vignon[d], Charlotte Vignon[d] і Claude-François Vignon[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Клод Віньён нарадзіўся ў багатай сям’і ў Туры. Вывучаў жывапіс у Парыжы ў Жакоба Бюнеля. У 1610 годзе з’ехаў у Рым, дзе пад уплывам творчасці Караваджа, асвойваў тэхніку святлаценю. У 1616 годзе Віньён вярнуўся ў Францыю, дзе стаў членам Парыжскай гільдыі мастакоў. На наступны год ён зноў адправіўся ў Рым; пазней таксама працаваў у Іспаніі.

Вярнуўшыся ў 1623 годзе ў Францыю, ажаніўся ў 1624 годзе з Шарлотай дэ Лё, дачкой гравёра Тома дэ Лё. Неўзабаве пасля вяртання ў Парыж заняў пасаду прыдворнага мастака. Пісаў палотны па замове Людовіка XIII і кардынала Рышэльё для палацаў Луўр і Пале-Раяль.

Карціны К. Віньёна сёння можна ўбачыць ва ўсіх буйных мастацкіх музеях свету.

Зноскі