Клуб пякельнага полымя

Клуб пякельнага полымя (англ.: The Hellfire Club) у англійскай гістарыяграфіі — некалькі закрытых таварыстваў вальнадумцаў з ліберальных колаў арыстакратыі Англіі і Ірландыі, якія таемна збіраліся ў розных кутках Вялікабрытаніі на працягу XVIII стагоддзя. Дэвізам гэтых гурткоў была раблезіянская фраза «Рабі што хочаш» (фр.: Fais ce que tu voudras). Дадзены лозунг быў выгравіраваны на ўваходных дзвярах Клуба пякельнага полымя, заснаваным у 1746 году Фрэнсисом Дэшвудом  (англ.)[1]. Дзейнасць клубаў не афішавалася, таму іх заняткі і склад удзельнікаў уяўляюць добрую глебу для спекуляцый. Філасофія жыцця членаў клуба дзякуючы іх дэвізу асацыюецца як з Франсуа Рабле і яго творам «Гарганцюа і Пантагруэль » і Тэлемскім абацтвам[2], так і з пазнейшымі філасофскімі і тэалагічнымі пошукамі Алістэра Кроўлі[3].

Уэст-Уайком — загарадны дом Фрэнсіса Дэшвуда.

Зноскі

  1. John D Wright. Bloody HIstory of London: Crime, Corruption and Murder (англ.). — Amber Books Ltd, 2018. — ISBN 978-1-78274-570-9.
  2. Рабле, Франсуа. Гаргантюа и Пантагрюэль, Эксмо, 2005
  3. Кроули, Алистер, Святые Книги Телемы, Москва, 2010