Клінска-Дзмітраўская града

Клінска-Дзмітраўская града — частка Маскоўскага ўзвышша, размяшчаецца ў паўночнай частцы Маскоўскай вобласці, а таксама на крайнім поўдні Яраслаўскай вобласці. На поўначы мяжуе з Верхняволжскай нізінай, на ўсходзе — з Уладзімірскім Аполлем.

Даўжыня — звыш 200 км, сярэдняя шырыня — 40 км. Найбольшая вышыня — 285 м. Рэльеф узгорыста-градавы, паўднёвыя схілы больш спадзістыя параўнальна з паўночнымі. Геалагічна града складаецца з пясчана-гліністых адкладаў юрскага (на захад ад Кліна) і крэйдавага перыядаў. Рачныя даліны добра выяўленыя; на ўзвышшы бяруць пачатак рэкі Клязьма, Яхрама, Дубна, Валгуша і інш. Азёры ледавікава-марэнавага паходжанні (Сенежскае, Трасцянское і інш.). Глебы дзярнова-падзолістыя, лясы змяшаныя. Граду перасякае канал імя Масквы.

У сувязі з тым, што Клінска-Дзмітраўская града мае найбольшы перапад вышынь зблізку Масквы, на яе схілах размешчаны шматлікія горналыжныя курорты (Сарачаны, Вольны і г.д.). Натуральны перапад вышынь каля пасёлка Багародскае Сергіева-Пасадскага раёна эфектыўна выкарыстоўваецца на Загорскай гідраакумулюючай электрастанцыі.