Князь

тытул валадара феадальнай дзяржавы або яе асобнай часткі
(Пасля перасылкі з Князёўна)

Князь — уладар феадальнай манархічнай дзяржавы або яе складовай часткі (удзельны князь) у IXXVI стагоддзях у славян і некаторых іншых народаў; прадстаўнік феадальнай арыстакратыі; пазней — вышэйшы дваранскі тытул, у залежнасці ад важнасці прыраўноўваецца да прынца або да герцага ў Заходняй і Паўднёвай Еўропе, у Цэнтральнай Еўропе (былой Свяшчэннай Рымскай імперыі) гэты тытул называецца фюрст, а ў Паўночнай — конунг. Тэрмін «князь» выкарыстоўваецца для перадачы заходнееўрапейскіх тытулаў, узыходных да princeps і fürst, таксама часам dux (звычайна герцаг).

Літоўскі герб Пагоня, выкарыстоўвальны як герб некаторых князёў Гедзімінавічаў

Вялікі князь — вышэйшы тытул, які належыў кіраўніку дзяржавы ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама дваранскі тытул членаў царскай сям’і Расійскай імперыі. Паняцце «вялікі князь» сустракаецца ў наратыўных усходнеславянскіх крыніцах пачынаючы з XI ст., аднак у гэты час носіць усхваляльны персаніфікаваны характар і не мае прыкмет аформленага тытула. З’яўленне тытула «вялікі князь» адносіцца да другой паловы XII ст. і звязана з палітычнымі рэаліямі распаду Русі, ростам амбіцый асобных княжацкіх родаў і неабходнасцю афармлення шматступеньчатай тытулатуры.

Княгіня — жонка князя, а таксама ўласна тытул жаночай асобы дваранскага саслоўя, княжыч — сын князя (толькі ў славян), князёўна — дачка князя.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Горский Антон. Средневековая Русь. О чем говорят источники. — Москва: Ломоносовъ, 2016.